Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сенажатнай — 27,348 кв. кіл., і 32, 5% маецца пад лесам — 83,850 кв. кіл.[1]

Паводле вычысьленьняў п. Сьвехоўскага,[2] ў руках палякаў на Беларусі і, па яго орігінальнаму выражэньню, у руках, „насяленьня зьмешываючага сябе з палякамі", знайходзіцца на ўсім абшары быўшага Вялікага Князства Літоўскага (за выключэньнем Сувальскай губ.) - 140,000 кв. кіл. зямлі, — не шмат, паводле яго слоў, меней, чым ў польскіх руках на ўсіх этнографічных землях Польшчы, узятых разам.

Адлічаючы з гэтага ліку валадзеньня палякаў у Ковенскай губ., дзе яны становяць каля 60% агульнага абшару зямлі[3] (ці 40.260 кіл.), мы бачым, што лік памешчыцкай зямлі на Беларусі, паводле польскіх данных, даходзіць да 115,000 кв. кіл., другімі словамі, каля 45% ўсей беларускай зямліцы належыць памешчыкам. Ўся гэта зямля знаходзіцца ў большай часьці у руках вялікіх абшарнікаў, маёнткі каторых, уключаючы лясы, сягаюць часта на тысячы і дзясяткі тысяч дзесяцін.

„Ня гледзючы на конфіскацыі і напраўленая супроць палякаў законадаўства", гаворыць п. Ольшэвіч, „вялікая зямельная ўласнасьць знайходіцца,

  1. WI. Studnicki: „Pólnocno-wschodnie ziemie dawnej Rzeczypospolitej Polskiej". Referat Biura Kongresowego, Warszawa 1919. Cтp. 12. J. Olszewicz: „Znaczenie gospodarcze Litwy i Białej Rusi", Warszawa 1920, стр. 9 i 12.
  2. M. Świechowski: „Żywioł polski". Cтp. 44.
  3. M. Świechowski: Żywioł polski", Tablica II, własnożć ziemska.