Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗          ∗

Ваганьне паміж захадам і ўсходам і шчырая няпрыхільнасьць ні да аднаго ні да другога — зьяўляецца асноўнаю адзнакаю гісторыі беларускага народу. Прыклад Скарыны, аб якім да гэтай пары няведама, хто ён быў такі, ці каталік, ці праваслаўны, і пеўна, што і той і другі разам, адбівае гэтае зьявішча беларускага духу ў індывідуальнасьці, ў душы нашага першага інтэлігэнта. Гэтую рысу беларуская народная інтэлігэнцыя захавала і да нашай пары, але як бачым, на тое ёсьць гістарычныя прычыны.

Ў X веку славяншчына прымае хрэст, а разам шмат чаго, як спадчыну з гаспадарсцьвеннага, эканамічнага і духовага ўстрою Візантыцка-Рымскай Імппэрыі. Заходнія славяны бяруць лацінскі ўзор, ўсходнія — візантыцкі. Беларусь апыняецца паміж варожымі кірункамі, Об‘ектыўны стан рэчаў вымагае прыняцьця новае культуры, але гэтая культура ня творыцца арганічна, а накідаецца неперапрацованая народным духам, Усходнія і заходнія славяны прымаюць эўрапэйскую культуру з яе формальнага боку. Беларусь з гэтага часу пачынае вагацца. Як тая Рагнеда, ўзятая ў палон кн. Валадзімірам, Беларусь павінна