5
ляючы славянства на два станы, праходзіць праз Беларусь, Украіну і хаваецца ў балканскіх краёх.
Дзесяцёхвяковае ваганьне сьведчыць аб тым, што беларусы, як украінцы і балканскія славяны не маглі шчыра прылучыцца ні да аднаго ні да другога кірунку. Мы не зрабіліся народам усходу, але не прынялі й культуры Зах. Эўропы. За ўвесь час нас пачалі зваць цёмным, дзікім народам.
Толькі па форме мы лічыліся каталікамі, або праваслаўнымі, грамадзянамі Масквы і Расеі, або Польшчы. Направер, мы былі благімі сынамі і цэрквы і касьцёлу і «ojczyzny» і «отечества». Толькі найбольш дрэнныя, духова-распусныя элемэнты нашага народу, як даўней — шляхта, а ў апошнія часы — частка страціўшай сувязь з народам інтэлігэнцыі, уцяклі ад беларукага карэньня, пакідаючы народ на свой ўласны лёс. І народ застаўся жыць сам па сабе: духовым жыцьцём — з ідэаламі і пераконаньнямі паганскай веры, гаспадарчым — з прадпрадвечнымі прыладамі земляробства: сахой, драўлянай бараной, цэпам і жорнамі, ў тым «вечным бары», аб каторым так жудасна пяе наш беларускі паэт.
Але адмовіўшыся ад карысьці выразнай культуры ў яе поўнасьці, народ сха-