Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

соцыяльны ідэал палітычным шляхам, г. з. захапіўшы ў свае рукі ўладу, або маючы на яе значны ўплыў. Грунтуючыся на нейкай клясе, кожная партыя мусіць правадзіць думкі, карысныя для гэтае клясы. Партыя заўсёды кажа аб „рэальнай палітыцы», аб тым, што ў палітыцы няма сэнтымэнтаў, кажа аб канечнасьці „заднаважаньня“ інтарэсаў па іх сапраўднай грамадзянскай вазе. Гэта знача, што справа заўсёды канчаецца тым, што чыя „вага“ — большая, ў каго матар‘яльная сіла — вялікшая, той усім і круціць. Праўда, кожная партыя мае харошую праграму, якая пачынаецца словамі аб дабры ўсяго народу, дзе спамінаецца аб лепшых чалавечых ідэалах, але аб істоце харошых слоў трэба разважаць па дзеле.

Напрыклад, Белурусі прышлося практычна пазнаёміцца з рознымі палітычнымі ўплывамі. Што-ж можна сказаць аб партыях дэмакратычных. Перш-на-перш, неадпаведнасьць харошых слоў і дзела, ў каторай выяўляецца клясавая прагавітасьць і ўсё душачае, гвалцянае, сьціскаючае ў сваіх ланцугох, духовае мяшчанства, аб якім казалі вышэй. Направер, калі выяўляюцца вынікі «рэальнай палітыкі», дык з-пад штандару з харошымі словамі „вольныя з вольнымі, роўныя з роўнымі“ выглядае прагавіты твар