Гэта старонка была вычытаная
АДВЕЧНЫМ ШЛЯХАМ.
(Досьледзіны беларускага сьветагляду).
(Пасьвячаецца У. І.).
Беларусь, як граніца паміж усходам і захадам. — Грунтоўная адзнака беларускай гісторыі — духовае ваганьне паміж усходам і захадам. — Тыповыя знакі ўсходу і захаду. — Мэсыянізм усходу і захаду.
|
Нашы часы — часы агульнай заблутанасьці, часы паўстаньня праменных, быццам, ідэалаў й іх канечнага зьніканьня праз нядаўгі час… Тое, што раней здавалася чыстым і сьветлым, штодзенна аплятаецца жыцьцёвым брудам і пылам. Так зьнікаюць праменныя ідэалы, пакідаючы роспач і безнадзейнась. У такія часы адзінокая чалачая душа шукае, пераглядаючы ўсе тоё, што давалася каштоўным, сьвятым і жаданым.