Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

става жыцьцёвасьці і сілы формы. Моральны закон, абычаёвае права, ў творчасьці якога прымае чын, амаль што ўвесь народ, заўсёды мае ад‘знаку боскасьці. Творацца легэнды і казкі, што Бог сходзіў на зямлю і даў людзям гэты закон. Першы Людзкі моральны кодэкс — Дзесяць запаведзяў — прышоў з маланкаю і грамніцамі ад самаго Бога, каторы ў хмарах сходзіў на гару Сінай. Так, ад‘знакаю боскага натхненья народа надзяляе кожную абычаёвую форму. У гэтым яе сіла, магчымасьць валадаць людцамі, гвалтаваць іх, калі форма навет страціць свой сэнс, і запатрабуецца новае.

Другая падстава жыцьцёвасьці і сілы формы — карысьць. Калі чалавеку, або грамадзе істнуючая форма здаецца карыснай, тады заўсёды эгоістычныя мэты аздабляюцца істнуючай формай. Так, формай касьцёлу карысталася духавенства. Ідэя хрысьціянскай любасьці прыкрывала самыя дрэнныя карысныя замеры: «Хто дарыць цэркві — таму вечнае спасеньне, хто адніме ад другога і дасьць цэркві — так сама спасеньне душы, а хто аднімае ад цэрквы, таму — пракленства і вечныя мукі». Так духавен тва ўсходняе і заходняе карысталася прыхільнасьцю народу да хрысьціянства, каб павялічаваць свой маёнтак. У