Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і грамадзянства, ня зьвязаны нейкім аб'яднаньнем. Ўсё рассыпана, ўсё падзелена, воража настроенае жыве разам, згаджаецца, не протэстуе. Да часу пакуль няма значнай перавагі, аснова зах.-эўропэйскіх адносін, кампраміс.


∗          ∗

Мы, беларусы вагаліся паміж двума культурнымі тыпамі, ня ведаючы да якога прылучыцца. Нам падабалася ўсходняя прастата, шчырасьць, адпаведнасьць выгляду нутранай сутнасьці, якія вызначаюць чалавека ўсходу. Калі ён добры да каго, дык можа палажыць за яго сваю душу; калі ён кажа, што любіць, дык ня зробіць ніякае прыкрасьці. Старажытны прыклад — кіеўскі князь Сьвятаслаў: ён ніколі ня ўжываў хітрасьці, здрады. Ідучы на ворагаў, папераджаў іх: „Іду на вы“.

Гэта грунтоўная рыса ўсходу нам вельмі падабалася, але ўгледжваючыся ў жыцьцёвыя абставіны мы прыкмецілі, што правесьці яе цалком ў жыцьцё — немагчыма. Мы прыкмецілі, што апрача маны карыснай можа быць і ёсьць яшчэ мана сьвятая. Ня тоькі дзеля карысьці і з прычыны нізкіх пабуджэньняў, нельга называць сваіх ворагаў — ворагамі, а з прычыны грунтоўнай выразнасьці жыцьця, калі часта самыя