Перайсці да зместу

Старонка:Адвечная песьня (1910).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Кожын свой палетак
Хай арэ і сее!

Ці дошч залівае,
Ці вецер бушуе,
Птушка ані дбае,
нёзды ўе, будуе.

Не пытаў араты
Свайго шчасьця, долі,
Што дадуць зерняты,
Кінутые ў полі.

Гэтак с песьняй, гэтак,
З верай і надзеяй
Кожын свой палетак
Абарэ, засее!

Араты (як бы сам да сябе).

Тупы штось нарогі,
Конь ісьці ня хочэ,
Млеюць рукі, ногі,
Пыл засыпаў вочы.

Ліха чуць старое—
Ломе косьці, грудзі,
Жонка, як на тое,
С полуднем марудзе.

Гэй, спачыньма, косю!
Люльку закуру я,
Можэ праца посьле
Лепш памашыруе.

Падарожны (мінаючы аратага кланяецца).

Памажы вам, Божэ,
Спрацаваны браце!
Выараў прыгожа,—
Толькі засеваці.