Перайсці да зместу

Старонка:Аграрна-коопэратыўная палітыка будучыні (1936).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нейшых. Трэба ўзяць пад увагу, што пасьля падзелу ўсяго зямельнага запасу, які толькі ёсьць у тэй ці іншай дзяржаве — праз нейкі час (які ня трудна аблічыць) ізноў паўстане зямельная „цесната“. Колькасьць людзей на сьвеце ўсьцяж павялічваецца, а колькасьць зямлі астаецца вялічынёю пастаяннаю.

І гэтая вось акалічнасьць і ёсьць тым галоўным мотарам, каторы пхае людзкую грамаду ў кірунку ўдасканаленьня формаў сужыцьця. На жаль, сучасныя кіраўнічыя колы мала цікавяцца падобнымі пытаньнямі, ад правільнага вырашэньня каторых будзе залежыць лёс ня толькі аграрных, але і прамысловых краін. Гэтыя людзі заспакоіліся часткавай парцэляцыяй, каторая, да рэчы сказаць, праведзена была пад псыхолёгічнаю прэсіяю расейскай рэвалюцыі і, трымаючы ў сваіх руках уладу, і не выкарыстываючы яе у адпаведным напрамку, пусьцілі аграрную справу на волю лёсу.

Ідэалёгі і кіраўнікі сучаснага ладу разумеюць, што падобны стан рэчаў дабра не варожыць, і таму мы чуем з іх боку прыхільныя водклікі аб коопэрацыі, заклікі да ашчаднасьці і тэхнічных удасканаленьняў, але ніколі ня бачылі — і пэўна не пабачым — нейкіх праектаў радыкальных рэформаў, каторыя запраўды перабудавалі б усё вясковае жыцьцё, як гаспадарчае, так і грамадзкае.

Доказам падобнага стану рэчаў ёсьць сучасная палітыка цэн, у выніку каторай капіталісты, ліхвяры і розныя гандлёвыя пасярэднікі нажываюць вагромныя капіталы, выкарыстоўваючы неарганізаванасьць сялян, што наглядаецца амаль ува ўсіх дзяржавах.