Перайсці да зместу

Старонка:Аграрна-коопэратыўная палітыка будучыні (1936).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

насеннае выробніцтва, табачныя культуры і г. д.; але ўзноў не на ўсё адразу, а ў пляновай паступовасьці і пасьля падрабязнага абзнаямленьня з усімі эканамічнымі асаблівасьцямі тае ці іншае гаспадарчае галіны.

Зрэалізаваньне ўсіх гэтых мерапрыемстваў спатыкае многа розных перашкодаў. перадусім перашкодаў гаспадарчай натуры. Іх трэба так абыйсьці, каб ня ўстрымлівалі аднолькава соцыяльна-эканамічнага поступу, які беспасрэдна будзе злучаны з агульнаю рэканструкцыяю сельскай гаспадаркі. Акрамя ўсяго іншага, трэба прадбачыць надмернае разбуханьне адміністрацыйных коштаў, каторыя могуць значна павялічыць цэны на зманаполізаваныя сельска-гаспадарчыя прадукты. Тут адпаведныя ворганы, як коопэратыўныя, так і агульна-дзяржаўныя павінны вясьці пастаянную барацьбу, імкнучыся да таго, каб цэны зманаполізаваных прадуктаў былі ня вышэйшымі ад тых, якія абавязвалі да часу ўвядзеньня манаполю. Шляхом цэлага раду мерапрыемстваў гэта абавязкава мусіць быць асягнена, памятаючы пра тое, што рэканструкцыя (перабудова) сельскай гаспадаркі праводзіцца ў мэтах нічога супольнага ня маючых з павялічэньнем коопэратыўнай бюрокрацыі.