Перайсці да зместу

Старонка:Аграрна-коопэратыўная палітыка будучыні (1936).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рад, павінна быць зьвернена ўвага на зьбіраньне коопэратывамі розных фондаў, неабходных для ўдасканаленьня і пашырэньня прадпрыемства. У свой час яшчэ Фур‘е вучыў, што прынамсі ⅕ частка чыстага даходу калектыву павінна йсьці ў непадзельны запасны фонд, а прапаведнік вытворчых коопэратываў Бюшэ (Buchez) зусім правільна казаў, што толькі пры пастаянным павялічваньні непадзельнай часткі коопэратыўнага капіталу — вытворчы коопэратыў можа перамагчы эгоістычныя інтарэсы паасобных сяброў і тады ўся арганізацыя будзе мець вялікшую эканамічную моц.

Дзе гэтай справе не ўдзяляецца адпаведнай увагі, там і інтарэсы суцэльнасьці, інтарэсы самой грамадзкай арганізацыі, адыходзяць на задні плян і ў канцы канцоў яна або траціць свой коопэратыўны характар, або наагул развальваецца.

У сувязі з гэтым увага як дзяржавы, так і кіраўніцтва коопэрацыі павінна быць зьвернена на тое, каб роўналегла да росту коопэратыўнага будаўніцтва павялічваўся і коопэратыўны капітал у тэй меры, якая акажацца неабходнаю для „паглыбленьня“ коопэратыўнага руху ў сувязі з яго заданьнямі. Трудна, бязумоўна, устанавіць наперад, як гэта робяць Бюшэ і Фур‘е, разьмер працэнтнага адлічэньня ў грамадзкі капітал. У кожным выпадку гэткае адлічэньне павінна быць такім, каб магло запраўды павялічваць коопэратыўны капітал.

Наагул, трэба імкнуцца да таго, каб у гэты капітал адкладалася па магчымасьці вялікшая частка прыбылі, а астатак яе павінен