Старонка:Агні (1930).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АДКІНУЎШЫ ФІРАНКУ

Адкінуўшы фіранку,
Гляджу праз пыл і дым, —
Сялянская фурманка
На бруку гарадзкім.
Вітрыны і афішы
І коміны ўгары…
Паветра дымам дыша,
Ў паветры дым і крык…
І вось яна мінае
Манто і паліто…
Спакойныя трамваі
І дзёрскія аўто.
І ў вуліц ліхаманку
І ў сьпеку, ў пыл і дым
Імчыць мая фурманка
Па бруку гарадзкім.

Жнівень 1929