Старонка:Агні (1930).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЛІСТ

Я. П.
Мсьціслаў 25-XII 1928 г.

Марозны вечар паліць шчокі
У пешаходаў маладых…
Прастор начны, прастор шырокі
Ў вячэрніх колерах заціх.

Заход у бляску, ня ільсьніцца…
Таполі — вартай векавой…
Званы з далёкае званіцы
Даносяць ціхі водгук свой.

Яшчэ снуюць па вулках людзі,
Яшчэ ліхтар начны ня згас,
Але ўжо хутка, хутка будзе
Ўладаць усім паўночны час.

Хаджу па ціхіх крыжаваньнях,
Ўважаю кволы дальні звон,
І шалы вецер на спатканьне
Наносіць сьнег на палітон.

Сустрэўся з нейкім на сутыку
І дырамонія ізноў
Ён прабачэньне мне прамыкаў,
А, бачна, вылаяць гатоў.

І вось дыхнула гэткай прозай,
Што забываюцца зусім
І чары п‘янага марозу,
І хараство пякнейшай з зім.