Перайсці да зместу

Старонка:Аб светапоглядзе Адама Гурыновіча (Лушчыцкі).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

И ясным оком оглянуться
Во тьмах довольно прозябать[1].

Аўтар верша з болем гаворыць аб тым, што сярод працоўных мас яшчэ мала сапраўдных рэволюцыянераў, гатовых ісці на бясстрашную барацьбу за справу народа.

Как мало тех, кто искренней душою
Готов понять страдания людей,
Готов к борьбе с превратною судьбою,
С коварством злым отсталости детей.

Как мало тех, как мало тех!
Как мало тех, кто, правду понимая,
Готов на всё, чтоб ей защиту дать,
Чтоб шел вперед, преграды устраняя,
Дав ей всегда над злым торжествовать.

Как мало тех, как мало тех!
Как мало тех, что смело кровь пролили
В борьбе со злом, к народу из любви.
Как мало тех, что память их почтили,
Не осудив проклятью их крови.
Как мало тех, как мало тех![2]

Такім чынам, як вынікае з гэтага твора, эксплуататарскае грамадства трэба зваліць сілай. Для поспеху народнай рэволюцыі патрэбны барацьбіты, якія гатовы мужна ісці на змаганне за інтарэсы працоўных мас, не шкадуючы свайго жыцця.

Аб тым, што рэволюцыйныя ідэі верша «Пора, пора нам встрепенуться...» былі ператвораны ва ўласныя ідэі Гурыновіча, сведчыць уся яго творчасць. Ідэяй народнай рэволюцыі прасякнуты верш Гурыновіча «Перш душылі паны...». Тут паэт гнеўна абрушваецца на страшэнную эксплуатацыю працоўных мас з боку памешчыкаў і капіталістаў:

Ані той, ані сёй
Не далі нічога.
Нашу-ж працу у свой
Кішэнь пакавалі,
Ды ці доўга-ж нам ждаць
З рукі іхняй ласкі,
І штораз спагадаць
Усім думкам панскім[3].

Лічачы, што толькі народная революцыя зможа пазбавіць працоўных ад эксплуатацыі, устанавіць новыя грамадскія парадкі, Гурыновіч у імя гэтай мэты заклікае сялян на адкрытую барацьбу:

Няхай хлопцы усе
Збіраюцца кучай,
У таком хаўрусе
Станімся мы тучай.

А з тэй тучы, як гром
Сярод летняй ночы,
Загручыць усім паном
Загуба ў вочы[4].

Такім чынам, толькі народная барацьба прынясе загубу злу і несправядлівасці, знішчыць эксплуататарскі лад.

Новыя архіўныя матэрыялы даюць магчымасць унесці большую яснасць у непасредную дзейнасць Адама Гурыновіча як паэта і выдаўца кніг. Вядомы знаток беларускай мовы і літаратуры, акадэмік Е. Ф. Карскі, пералічваючы малавядомых беларускіх пісьменнікаў XIX стагоддзя, пісаў: «Адам Гурыновіч... выдаў лацініцай кніжку «Дзядзька Антон, або гутарка аб усім чыста, што баліць» (у 90-х гадах)»[5].

Некаторыя іншыя даследчыкі таксама лічаць Гурыновіча аўтарам і выдаўцом «Дзядзькі Антона». Нягледзячы на гэта, нашы літаратуразнаўцы ўсё яшчэ адносяць гэты публіцыстычны твор да ліку ананімных. Намі ўстаноўлена, што ў аснове «Дзядзькі Антона» ляжыць творчая перапрацоўка вядомага рускага рэволюцыйна-дэмакратычнага твора «Хітрая механіка», які нелегальна распаўсюджваўся ў Беларусі. Аднак твор «Дзядзька Антон, або гутарка аб усім чыста, што баліць...» нельга лічыць простым варыянтам «Хітрай механікі». Гэта творчае пераасэнсаванне ў адпаведнасці з умовамі жыцця Беларусі фактаў і думак, што выкладаюцца ў творы «Хітрая механіка». Такім чынам, думкі акадэміка Карскага аб тым, што Гурыновіч быў выдаўцом і сааўтарам «Дзядзькі Антона», пацвярджаюцца ў нашы дні як апублікаванай, так і рукапіснай літаратурнай спадчынай.

Гутарка «Дзядзька Антон» была выдадзена нелегальна ў 1892 годзе. Гэта быў час росквіту революцыйнай дзейнасці і літаратурнай творчасці Гурыновіча. Ужо першую палавіну 1892 года брашура нелегальна распаўсюджвалася ў Беларусі і Літве. 12 чэрвеня 1892 года аб гэтым паведамляе Ковенскае губернскае жандарскае кіраўніцтва.

Вывучэнне творчасці А. Гурыновіча прывяло нас да цвёрдага пераканання, што ён з'яўляецца сааўтарам і выдаўцом «Дзядзькі Антона». У карысць гэтага вываду гаворыць вельмі блізкае ідэйнае супадзенне творчасці паэта і важнейшых думак, праблем, пастаўленых у творы «Дзядзька Антон». І там, і тут падвяргаецца рэзкай крытыцы грабежніцкі характар рэформы 1861 года. І там, і тут - рэзкія думкі супроць цара, самадзяржаўных чыноўнікаў,

  1. Архіў А. Гурыновіча. Аддзел рукапісаў бібліятэкі Акадэміі навук Літоўскай ССР, ФВБ, VII, № 175.
  2. Там-жа.
  3. Беларуская літаратура ХІХ стагоддзя.
    Мінск, 1950 г., стар. 328.
  4. Беларуская літаратура ХІХ стагоддзя.
    Мінск, 1950 г., стар. 328.
  5. Е. Ф. Карскі. Беларусы. Том 3. Петраград, 1922 г., стар. 77.