Гэта старонка была вычытаная
Вецер, вецер! Рабінавы сум
над старым, нах чужым і над новым...
Запляці-ж залатую касу,
выйдзі ў поле спаткацца з вясною...
Вецер, вецер! Рабінавы сум.
Сож і Гомель!.. Краіна мая!..
Песьням — шыр!.. Палынам — раздольле...
Разьліюся песьнямі я
пра тваю неапетую долю…
Сож і Гомель!.. Краіна мая!
Запляці залатую касу.
Выйдзі ў сьвет і вясьне пакланіся.
Можа ўспомніць былую красу
лістапада пажоўклае лісьце...
Запляці залатую касу.
Гомель, 19-IV—26 г.