Гэта старонка не была вычытаная
большэвіяй як справу вырваў з ягоных рук комсамолец Базыль.
Чаканы трыумф геніяльнай ідэі пана Пшыбыльскага быў зусім нечакана разьбіты.
— Ну, што? Лоўка я падвёў? І сена цэла, і козы сыты! — сьмяяўся Базыль, сходзячы з вэранды.
Заспакоіўся Іцка, цалкам аддаўся перажываньню радасьці, асалоды новага свайго становішча, мэрам аб далейшай працы вучобе.
∗
∗ ∗ |
Пачалася новая паласа Іцкавага вучнёўства. Ня два разы на тыдні, а штодня ходзіць ён на электрастанцыю. Не сядзіць за кнігамі, праходзіць вучобу на практыцы, ходзіць з электраправодчыкамі, часьцей за ўсё з Базылём, на праводку новых ліній, на хатнія праводкі асьвятленьня. Вучыцца на практыцы прыстасоўваць тыя веды, што набыў. Дапамагае разьбіраць, перачышчаць дынамо, нафтавы рухавік. Каб