Замітусіўся, застракатаў Пшыбыльскі:
— Ідзеце, ідзеце адсюль, таварыш Рабіновіч, начальнік дэпо, бачыце, нездаволены. І як гэта мы яго ня прыкмецілі… Калі ён трапіў ў майстэрню?..
Максім гугнява захлябаўся ўсьлед Іцку, які панура пайшоў з майстэрні:
— Ідзі, браток, лепш гешэфт мах… Хі хі-хі…
∗
∗ ∗ |
— Ну, і дурны-ж ты хлапец, як я пагляджу… Хоць табе ўжо і семнаццаць гадоў, як ты кажаш, ёсьць Гэта-ж трэба галава зварыла, пайшоў да Пшыбыльскага ў паслугачы! Што ты ў яго за паслугача толькі, дык гэта ясна, як апэльцын. Будзеш сядзець у яго над кнігамі і, апрача дзюркі ў нагавіцах, нічога ня выседзіш. А Пшыбыльскі тваімі рукамі будзе сабе розныя цацкі вырабляць. І ён яшчэ ўдзячны яму за ласку такую?! Бачылі такога дурня! Ну і ну…
Ужо з паўгадзіны, як адчытвае Іцку Базыль электраправодчык, спаткаўшыся, калі Іцка ішоў на заняткі да Пшыбыльскага.