— Ах-вой! Джэк, у мяне вялікае гора, — адказаў Дональ.
— Што за гора, у чым справа? — занепакоіўся Джэк.
— Мая цешча ўночы ўстала з труны і вярнулася дамоў, — сказаў брату Дональ. — Раніцай, калі я падняўся і пайшоў у склеп, каб выпіць шклянку віна, я ўбачыў, што яна сядзіць з шклянкаю ўруцэ каля пустой бочкі. Што мне рабіць, што мне рабіць?! — галасіў ён.
— Я ведаю, чаму яна ўстала з магілы — сказаў Джэк.
— Чаму?
— Таму, што ты пахаваў цешчу ня так, як трэба было. Ты паклаў ёй пад галаву толькі дзесяць чырвонцаў, а трэба было пакласьці пяцьдзесят.
— Гэта праўда. Прызнаюся, што вінаваты. Але цяпер я ўжо пастараюся добра пахаваць яе.
Джэк другі раз памог Доналю пахаваць цешчу і бачыў, як ёй пад галаву паклалі пяцьдзесят чырвонцаў.
— Цяпер яна ўжо напэўна ня ўстане з дамавіны, каб пужаць мяне, — радаваўся Дональ.
Уночы Джэк ізноў падкраўся на могілкі, ізноў адкапаў старую і забраў пяцьдзесят чырвонцаў. Усклаўшы старую на плечы, ён панёс яе да Доналя ў стайню. Там ён пасадзіў яе на лепшага каня, прывязаў да сядла, каб не звалілася, а да рукі прывязаў меч. Джэк ведаў, што раніцай Доналю трэба будзе ехаць у места плаціць хаўтурны падатак.
Рана Дональ прыйшоў да стайні за сваёй чорнай кабылай, калі яшчэ было цёмна, і ён нічога не прымеціў.
Конь, да якога Джэк прывязаў старую, быў вельмі дружны з чорнай кабылкай, і калі Дональ вывеў кабылку, конь пайшоў за ёю, бо Джэк яшчэ раней адвязаў яго.
Убачыўшы выскачыўшага са стайні каня, а на ім цешчу з паднятым мячом, Дональ заенчаў ад страху, ускочыў на Кабылу і пагнаў яе з усяе сілы. За кабылкай панёсься і конь з нябошчыцаю, і чым скарэй