рочваліся ў каменьні, а камяньні разьбіваліся на пясок, і пясок сыпаўся па ўсей ваколіцы, як град. Усе птушкі ад канца да канца сьвету, усе прыручаныя і дзікія зьвяры з чатырох канцоў зямлі зьбегліся і зляцеліся глядзець на гэтую бойку; скончылася яна тым, што Амадан праткнуў Слэт Мора мячом і паклаў яго на мейсцы.
Пасьля таго ён пасьпяшыў к тром прынцам і дапамог ім укласьць астаўшыхся двух асілкаў.
Прынцы сабраліся дамоў. Амадан сказаў ім, каб яны не запалівалі сьвятла ў замку ў гэту ноч, ён будзе сядзець цалюткую ноч над нябошчыкамі асілкамі і сачыць, ці не аджывуць яны,
Прынцы горача прасілі, каб ён гэтага не рабіў, затое, што калі неспадзявана асілкі аджывуць, дык ён загіне, не атрымаўшы падмогі.
Амадан ажно загневаўся і загадаў ім таго-ж часу адыйсьці, а сам усеўся сьцерагчы асілкаў. Затое, аднак-жа, што ён быў цяжка змораны, ён ня прымеціў, як заснуў.
А поўначы, калі Амадан спаў вельмі крэпка, зьявілася старая ведзьма, а з ёй чатырох ведзьмароў. У ведзьмы было пёрка і жывая вада, якою яна і пачала мазаць раны асілкаў.
Двох асілкаў ўжо аджывіла, калі Амадан прачнуўся, а трэці праціраў вочы. Амадан ускочыў на ногі, і ўся кампанія кінулася на яго, — асілкі, ведзьма і ведзьмары.
Цяжка было Амадану днём, але цяпер было ў дзесяць разоў цяжэй. Быў ён сьмелы і адважны хлопец і ня лічыў, колькі яму папала падзатыльнікаў і тумакоў. Доўга яны біліся. Пад іхнімі нагамі цьвёрдая зямля разьмякла, і з яе забілі крыніцы; каменьні рассыпаліся ў пясок; усе птушкі, усе прыручаныя і дзікія зьверы з усіх канцоў зямлі цэлымі стаямі зьляталіся і зьбягаліся паглядзець на вялікую бойку. Аднаго за другім Амадан пратыкаў сваіх ворагаў мячом, і нарэшце, яны ляжалі на зямлі або мёртвыя, або паміраючыя.
Паміраючы, старая ведзьма наклала на яго нярухомы зарок — пад пагрозай, што ад яго аднімуцца рукі і ногі, вочы і памяць, калі ён не адшукае і не заб’е Чорнага Быка з Рудога Лесу.