Перайсці да зместу

Старонка:Ірляндзкія Народныя Казкі (1923).pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хапіў Бліскучы Меч, адсёк чортавыя лупы і, як мага, уцёк вон з Пекла.

Раніцай Джэк падаў Каралеўне праз стол губы. Яна ажно закалацілася ад злосьці. Ён тут-жа ўжо цьвёрда загаманіў аб шлюбе, і яна мусіла згодзіцца.

Як толькі згулялі вясельле, рыжы карлік сказаў Дзжэку:

— У мяне ёсьць для цябе вясельны падарак. — І ён падаў яму дзесяць калючак шыпшыны і загадаў ламаць над жонкай па аднэй калючцы кожную раніцу. Калі ён выпаўніць яго загад, дык праз дзесяць дзён у яго будзе вельмі добрая жонка.

Джэк згодзіўся; і кожную раніцу, як ён ламаў над жонкаю калючку, яна патрохі звальнялася ад д’яблавай ўлады, а на дзесяты дзень з яе выйшла ўся нячыстая сіла.

На дзесяты дзень рыжы карлік запытаўся ў Джэка, ці памятае ён, як у часе свайго падарожжа ён заплаціў сто чырвонцаў за набошчыка.

Джэк адказаў, што помятае.

— Гэта быў я — сказаў рыжы карлік, — і я пастараўся, каб аддзякаваць табе. А цяпер бывай здаровы, жыві шчасьліва!

І рыжы карлік згінуў, а Джэк са сваей жонкай сталі жыць ды пажываць, ды дабра нажываць.