Перайсці да зместу

Старонка:Ільляшэвіч Дунін-Марцінкевіч.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

чайна многа народных прыказак; так што, паводле прыраўнаньня проф. Карскага, прыпамінае Донкіхотаўскага Санчу.

Ідэя гэтае опэры досыць добра выяўлена словамі паненкі-шляхцянкі Юлькі, пераапранутае ў сялянскую вопратку. Вось-жа ў сваім звароце да паноў, легкаважучых сялянскімі даяўчатамі яна кажа: „Бог усіх зароўна ўважае, як паноў так і сялян і той у яго ёсьць абраны, хто любіць сваіх блізкіх так, як самога сябе". У зьмесьце сваім опэра мае падклад романтычны. Па зьяўленьні ў сьвет "Сялянка" была дужа папулярнай і гулялася ў 1852, 1853, 1855 годзе ўсьцяж на Менскай сцэне. Ролю Навума спаўняў сам аўтар, адкуль і пачаў ужываць свой псэўдонім - Навум Прыгаворка. Цяпер „Сялянка“ прадстаўляе бібліографічную рэдкасьць, бо навет такая бязьвінная кніжка аказалася ў лічбе забароненых. Ноты часткай таксама загінулі.[1]

Зусім нядаўна ўдалося шырэй азнаёміцца беларускаму грамадзянству і з аднаактовай комэдыяй "Пінская шляхта", напісанай у 1866 годзе а надрукаванай толькі ў 1918 годзе.

Гэтая комэдыя - абраз жыцьця дробнай беларускай шляхты Палесься, з яе недалекай ідзелёгіяй, якая зводзіцца да сварак, звадак, калатні, навет суду, але нарэсьце ўціхае паддаецца бясклопатнаму вясельлю. У гэтай комэдыі аўтар дае нам магчымасьць прыпомнець сабе ўсю тагачасную хванабэрыстасьць, пусты "гонар", якога яшчэ й дагэтуль трымаецца дробная шляхта ў Беларусі. У вапісаньні шляхоцкага жыцьця да ведамае меры Марцінкевіч прыпамінае „Пінскай шляхтай" асобныя малюнкі з „Пана Тадэуша" Міцкевічавага. Нямала іроні выказана тут і ў намаляваньню суду расейскага з яго валакіцтвам і хабарніцтвам. Сваім зьместам комэдыя дужа цікавая й арыгінальная ў беларускай літаратуры. Апрача драбязьлівасьці ў будным жыцьці шляхты мы бачым яе і бязыдэйнасьць. Даволі абазваць адзін аднаго ня шляхцічам, каб нарабіць клопату ня толькі сабе, але ўцягнуць у зваду цэлыя ваколіцы.

Зьмест комэдыі пабудаваны на падкладзе ізноў-жа романтычным. Дзеці двух сварачыхся між сабою шляхоцкіх сем'яў (Пратасавіцкія й Цюхай-Ліпскія) кахаюцца, але дзеля звады бацькоў ня могуць дастаць згоду на вясельле. Падкуплянае каханкамі судовае началства справу канчае "пахрысьцянску", а разам і вясельлем, на каторым гуляе суд і ўся шляхта. Аўтар умела зацеміў драбязьлівасьць шляхты хоцьбы і з таго прыкладу, што ў толькі што наладжанай справе "пахрысьцянску" завязуецца новая валакіта-справа. 3 усяго гэтага карыстаюць розныя малайцы, каб падгуляць. У комэдыі нямала сьпеваў і скокаў.

  1. Экзэмпляр "Сялянку" пераховуецца ў бібліëтэцы беларускага музэю І. Луцкевіча ў Вільні, але дагэтуль нявыдана другім выданьнем. Менскі Інбелкульт зьбіраўся да дню ўгодкаў перавыдаць.