Перайсці да зместу

Спатканьні (1925)/Родныя песьні/Рассыпае мерна…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ціха сягоньня ў садзе… Рассыпае мерна…
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1925 год
У. Дубоўку і А. Вольнаму
Іншыя публікацыі гэтага твора: Рассыпае мерна…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РАССЫПАЕ МЕРНА

Рассыпае мерна залатыя лісьці
Клён высокі, стройны, што стаіць вось тут,
А былі яны мне сьведкамі калісьці,
Калі песьціў думку я сваю ў цьвяту.

А цяпер вось разам з гэтаю красою
Адквітае, жоўкне мая пекната,
І застылі мары буйнаю расою,
Месьціцца у сэрцы бяспуцьця слата.

Але час вось гэты — толькі пераходны,
Ён міне, пяройдзе ў час другой красы;
Загарацца ў сэрцы новыя паходні
І пральлюцца песьні новай галасы.

Менск. 1925.