Спатканьні (1925)/Песьні зурновыя/Песьні зурновыя

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Зурна Песьні зурновыя
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1925 год
На гарах разьлягаюцца хмары…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьні зурновыя.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНІ ЗУРНОВЫЯ


Песьні зурновыя — песьні мае вы.
Вы — майго сэрца званы,
Вы — маіх думак і мар перапевы.
Ў вас я падслухаў і росквіт вясны,

І бур векавыя маланкі, грымоты,
І ціхую радасьць, і ўзбураны гнеў,
У вас я знаходзіў прастор для самоты
І разам я з вамі дзікарска зьвінеў;

І разам я з вамі, пад чарныя ўздыхі,
Далёкі, нязнаны, чужы,
Да прыкрасьці, можа, нясьмелы і ціхі
Імкнуўся душою ў свае рубяжы,

Пад шум векавога і цёмнага бору,
Ў балотныя шыры, на ўлоньне лугоў,
Каб слухаць жалейчыных струн пераборы
У цені высокіх, як горы, стагоў.

1925.