Сон (Сурначоў)
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Сон Аўтар: Мікола Сурначоў 1944 Крыніца: http://pdf.kamunikat.org/download.php?item=25644-1.pdf |
Мне сёння сніліся суніцы,
Сцяжынка праз густы хмызняк
І дзераза, што хутка віцца
Пачне ў імхах і так і сяк.
І луг мурожны, і прысады
Вакол Варшаўскае шашы
Шапталі мне: «Цябе мы рады
Сустрэць ад шчырае душы».
І так заўжды перад вачыма:
Густы хмызняк, разбег дарог...
Такою я цябе, Радзіма,
У дні суровыя збярог.
1944
Румынія