Сонца заходзіць, горы чарнеюць (Шаўчэнка/Клімковіч)
Выгляд
Сонца заходзіць, горы чарнеюць Верш Аўтар: Тарас Шаўчэнка Пераклад: Міхась Клімковіч Крыніца: Кабзар - с. 149 |
Сонца заходзіць, горы чарнеюць,
Птушкі заціхлі, поле нямее;
Цешацца людзі, што адпачынуць.
А я дзіўлюся... і штохвіліны
Ў цёмны садочак на Украіну
Думкай імчуся. Думку гадаю
I нібы сэрцам адпачываю.
Чарнее поле, гай і прыгоркі,
Ўзышла на неба красуня-зорка.
О зорка! зорка! і слёзы хлынуць.
Ці ты ўзышла там над Украінай
Ці ў небе сінім цябе шукаюць
Карыя вочы, ці забываюць?
Калі забылі, бадай заснулі,
Пра маю долю каб і не чулі.
Орская крэпасць 1847