Перайсці да зместу

Межы (1929)/II/Сонца закручвае косы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Канец лета ⁂ Сонца закручвае косы
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
Хмары па небе
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сонца закручвае косы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Сонца закручвае косы,
Сонца хаваецца ў сінь,
Хутка ўжо прыйдзе восень
З крыкам адлётных гусынь.

Хутка асыплюцца лісьця
І пазалотай адзенуць дол,
А вецер, а вецер з сьвістам
Будзе гуляць навакол.

Выйду тады я у поле,
На аголены гляну гай.
Зноў закіпіць сваявольлем
Ў сэрцы маім туга.

Зноў мне захочацца глянуць
Ў даль непражытых дзён,
Зноў з незагоеных ранаў
Кроў будзе піць авадзён.

Зноў захачу я забыцца,
Захачу, можа, нават заснуць,
Покуль жыцьцё забруіцца,
Покуль спаткаю вясну.

1926 г.