Сонечнымі сьцежкамі (1925)/Сузор’і/Камень ляжаў…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Цаліну алавяных хмар… ⁂ Камень ляжаў…
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1925 год
⁂ Бы ў моры човен…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Камень ляжаў пры дарозе, халодным абсыпаны жвірам…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Камень ляжаў пры дарозе, халодным абсыпаны жвірам,
— Гэй, ня спыняйся, таварыш, бо каменем ляжаш, як я!..
Тут разышліся дарогі на поўдзень, на ўсход і на захад —
сьмела адну выбірай і ніколі з яе ня сыходзь.