Сніцца яснае прадвесне...
Выгляд
Сніцца яснае прадвесне.. Верш Аўтар: Міхась Васілёк 1926 Крыніца: Вершы. - 1973. — с. 33 |
Сніцца яснае прадвесне.
Песняў хочацца мне — песняў!
З ветрам крыллі распасцерці,
Паляцець па белым свеце,
Завіхрыць шалёным ўзлётам,
Узяць сонца пазалоту,
І аздобіць, і прыбраці
Беларусь маю, як маці,
Каб пасля начэй бясконцых
Заірдзела яна сонцам!
1926