Перайсці да зместу

Снапок (1910)/Паглядзі, якая хмара…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Трывога ⁂ (Паглядзі, якая хмара…)
Верш
Аўтар: Данііл Ратгауз
1910 год
Арыгінальная назва: Тучка
Пераклад: Альберт Паўловіч
⁂ (Ў хаце сьветлай і прасторнай…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Паглядзі, якая хмара…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗          ∗

Паглядзі, якая хмара, —
Колькі смутку, скаргі ў ёй:
Бытцам сьлёзы, дажджу каплі
Паліліся над зямлёй.
Момэнт — хмары той ні знаку,
Ветрам чыста развяло.
Так і мы, брат, век праплачэм,
Згінем, — наc як не было!