Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/апэндыцыт
← Запаленьні (абсцэсы) унутраных органаў | Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю Апэндыцыт Аўтар: Савелій Рубашоў |
Запаленьні жоўцевых шляхоў → |
Апэндыцыт. Апэндыцыт цяпер дае невялікі процант сьмяротнасьці: аднак, гэта не датычыць вострых выпадкаў, дзе процант сьмяротнасьці не малы. З прычыны таго, што абсолютны лік апэндыцытаў вялікі, дык і малы процант сьмяротнасьці ў выніку зьяўляецца значнаю абсолютнаю лічбай. Лічу патрэбным заўважыць, што ад апэндыцыту людзі паміраюць у лепшыя гады свайго жыцьця: ва ўзросьце да 40 год наўрад ці ня столькі памірае штогадова ад апэндыцыту, колькі ва ўзросьце старэй 40 год — ад раку. Пэўны процант гэтых сьмярцей няўнікальны, з прычыны вялікай цяжкасьці інфэкцыі і пэрытоніту, які пры гэтым далучаецца. Але большая частка гэтых сьмярцей магла-б быць унікнута калі-б не паводзіны хворых, якія сваячасова не згаджаюцца на опэрацыю, і раду ўрачоў, якія яшчэ не прасякнуліся ідэяй неабходнасьці раньняй опэрацыі. Такім чынам, у гэтай галіне хірургам ня можна складаць рук, неабходна, як і раней, змагацца, што ўжо дало значныя вынікі. Усё сказанае я магу ілюстраваць некаторымі лічбамі.
Абсолютна вялікай лічбы апэндыцыт сабою не становіць. На ўсю колькасьць наогул захворваньняў апэндыцыт складае 0,3 проц.; на колькасьць хвароб страўнічна-кішочных — 2 проц., у Менску — 2,3 проц.; у Віцебску — 3,9 проц. (Смулевіч).
Але лік апэндыцытаў у хірургічнай больнічнай практыцы вельмі вялікі, як гэта відаць з наступных лічбаў:
Мартынаў (за 15 год) | 6.164 хворых | 15 проц. апэндыцытаў |
Штых | 31.136 " | 10 проц. " |
Пэтрэн | 12.144 " | 15 проц. " |
Джыбсон | 20.600 " | 8 проц. " |
Інстытут імя Скліфасоўскага, 1925 г. (на 561 экстраную опэрацыю — 188 вострых апэндыцытаў) |
2.526 " | 20 проц. " |
Такім чынам сярэдні проц. - 12.
У мяне на 6.107 хворых было 837 выпадкаў апэндыцыту, г. зн. проц. роўны 14.
Для ілюстрацыі абсолютнай лічбы сьмярцей пры апэндыцыце можна прывесьці такія даныя:
Германия за | 1923 год | 2.030 сьмярцей |
" " | 1924 " | 2.270 " |
" " | 1925 " | 2.582 " |
" " | 1926 " | 2.807 " |
Італія " | 1924 " | 1.213 |
" " | 1925 " | 1.340 " |
" " | 1926 " | 1.440 " |
Вельмі пераканальныя далей лічбы Германіі з процантам сьмяротнасьці, роўным 2.
Германія | Выпадкаў апэндыцыту | Выпадкаў сьмерці | Проц. сьмяротнасьці |
1923 г. | 87.842 | 2.030 | 2,3 |
1924 г. | 110.025 | 2.270 | 2 |
1925 г. | 147.334 | 25.82 | 1,8 |
1926 г. | 156.614 | 28.07 | 1,8 |
Больнічныя лічбы сьмяротнасьці крыху большыя з прычыны з'асяроджаньня ў хірургічных аддзяленьнях больш цяжкіх выпадкаў.
Сярэдняя лічба сьмяротнасьці наогул пасьля апэндыцыту на падставе назіраньняў 15 аўтароў (агульная колькасьць выпадкаў - 18.337) - 2,9 проц.; востры апэндыцыт дае сярэднюю лічбу - 6,3 проц.; хронічны - 0,4 проц. Гэтыя лічбы, як заснаваныя на вельмі вялікім абсолютным ліку, можна лічыць характэрызуючымі сучасную сьмяротнасьць ад апэндыцыту ў хірургічных аддзяленьнях.
Зразумела, ёсьць лічбы меншыя і большыя за сярэднюю. Тыя лічбы, якія крыху вышэй сярэдняй (напр. Гец і Дзюрман - амэрыканскія лічбы - пры вострым апэндыцыце - 7,7 проц.) зьяўляюцца звычайнымі; але спыняюць увагу іншыя лічбы, як напр., Геры (1926 г.) - 1.352 выпадкі вострага апэндыцыту - 15 сьмярцей - каля 1 проц. сьмяротн., або Гольст (1927 г.) - 1.832 выпадкі вострага апэндыцыту - 57 сьмярцей - каля 3 проц. сьмяротнасьці. Мой матэрыял зусім адпавядае гэтым агульным лічбам: у мяне было выпадкаў:
опэраваных — 693 | - 15 сьмярцей | - 2,1 проц. сьм. |
нэопэраваных — 144 | - 4 " | - 2,8 " " |
________________________________________ | ||
Усяго — 837 | 19 сьм. | - 2,2 " " |
Адны вострыя апэндыцыты — 186 опэрацый — далі 15 сьмярцей, г. зн. 8 проц.
Агульная дынаміка процанту сьмяротнасьці пры апэндыцыце да пэўнай ступені можа быць ілюстравана наступнай табліцай.
Агульная сьмяротнасьць пры апэндыцыце:
Аўтар | Год | Лік выпадкаў | Проц. сьмяротнасьці |
---|---|---|---|
Валь | Да 1890 г. | 55.891 | 6,6 |
1890-1900 г. | 7,8 | ||
Салі[1] | 1895 | 7.213 | 9,6 |
Валь | 1900-1908 | 6,5 | |
Зонэнбург[2] | 1908-1911 | 1.183 | 4,9 |
дэ Кервэн[3] | 1908-1912 | 6.116 | 8,1 |
Кюмэль[4] | 1912 | 4.000 | 5,8 |
Кеніг[5] | 1916-1921 | 1.353 | 6,8 |
Гразэр[6] | 1919 | - | 5,6 |
Гольст | 1927 | 2.481 | 2,46 |
Розанаў | 1911-1924 | 4.193 | 2,3 |
Рубашоў | 1924-1929 | 837 | 2,2 |
Такія-ж самыя вывады можна ілюстраваць і іншымі данымі. Паводле Страсбургера без опэрацыі памірае да 10 проц. і больш выпадкаў апэндыцыту. Бярозкін констатаваў, што ў 1901 г. процант сьмяротнасьці ад вострага апэндыцыту быў роўны 10. Баўэр меў у 1896—1907 г. г. — 6 проц. сьмяротнасьці, а за апошні час — 1,2 проц. Ністрэм 1900—1905 г. 9 проц., а ў 1916—1918 г., 1,06 проц.
Расія на ўсю колькасьць хворых на апэндыцыт дала ў 1902 г. — 6,5 проц. сьмяротнасьці, а ў 1912 — 3,4 проц.
Нарэшце, цікавы назіраньні паасобных асоб і пунктаў.
Дэрфлер (Германія) з 1895 да 1905 г. дабіўся зьмяншэньня сьмяротнасьці з 18 проц. да 5,5 проц. Паводле Эсэн (Базэль) сьмяротнасьць ад апэндыцыту з 1901 г. да 1925 г. зьменшылася (у абсолютных лічбах) з 57 да 35 — у мужчын і ад 35 да 27 — у жанчын — за год.
Якім шляхам дасягнута гэта зьмяншэньне? Галоўным чынам увядзеньнем раньняга хірургічнага лячэньня. Гэта можна давесьці, між іншым, тымі лічбамі, якія гавораць пра сьмяротнасьць, атрыманую пры опэраваньні ў розныя дні хваробы. Салі[7] (1895 г. статыстыка Швэйцарыі) меў на 7.213 апэндыцытаў агульны процант сьмяротнасьці — 9,6 пры такім становішчы: 94 проц. лечаных консэрватыўна і 6 проц. — опэрацыйна.
дэ Кервэн[8] атрымаў пры опэрацыі
на 1 дзень | - 1.723 выпадкі | - 0,69 проц. сьмяротнасьці |
на 2 " | - 1.389 " | - 4,7 " |
на 3 " | - 788 " | - 10,7 " |
на 4 " | - 1.197 " | - 21,2 « |
Такія-ж іншыя лічбы сьмяротнасьці пры опэрацыі ў процантах:
Аўтар | Лік выпадкаў | I суткі | II суткі | III суткі |
---|---|---|---|---|
Зонэнбург[9] | 565 | 1,8 | 4,6 | 1,5 |
Мак Уільлямс | 1411 | 1,6 | ||
Мюзам[10] | - | 3,2 | 3,2 | 14,4 |
Розанаў | 328 | 2,4 | 18,2 | 33,3 |
Рубашоў | - | 0,75 | 4,0 | 33 |
Аналізуючы свае сьмяротныя выпадкі, я знаходжу, што з неопэраваных было:
- 3 безнадзейныя пэрытоніты;
- 1 дыягностычная памылка (ня быў пазнаны апэндыцыт); з опэраваных: 3 вельмі цяжкія выпадкі;
- 12 прывезены позна (запушчаныя выпадкі).
Пэўны інтарэс мае пытаньне пра пасьляопэрацыйную сьмяротнасьць пры хронічным апэндыцыце, г. зн. пры опэрацыі ў халодным пэрыодзе: ніжэйзьмешчаная табліца дае аб гэтым уяўленьне.
Сьмяротнасьць пры хронічным апэндыцыце:
Розанаў (да 1925 г.) | 0,7 проц. | ||
» з 1925 г. | 2.060 выпадкаў | 0 " | |
Штых | 562 | 3 сьмерці | 0,5 " |
Джыбсон | 773 | 7 " | 0,9 " |
Гольст | 222 | 1 " | 0,5 |
Інстытут Скліфасоўск. | 320 " | 0 " | 0 " |
Больніца імя Дастаеўскага (1925 г.) | 304 " | 0 " | 0,0 " |
Бабух. больніца 1924 г. | 289 " | 1 " | 0,4 " |
Спасакукоцкі | 494 " | 0 " | 0,0 " |
Юдзін | 412 " | 1 " | 0,2 " |
Рубашоў | 651 " | 0 " | 0,0 " |
Каган (кл. Пятрова) | 450 " | 4 " | 0,9 " |
______________________________________ | |||
6537 | 17 | 0,25 проц. |
Нельга не зазначыць таго, што некаторыя хірургі паказваюць на павялічэньне сьмяротнасьці ад апэндыцыту, у сувязі з шырокім распаўсюджваньнем опэрацыйнага мэтоду яго лячэньня — пра гэта гл. у разьдзеле аб павялічэньні пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці. Тут я ўспамяну пра погляды аўтароў, падкрэсьліваючых правільнасьць вялікага консэрватызму ў пытаньні лячэньня апэндыцыту. Адны ня бачаць асаблівых пераваг ад ажыцьцяўленьня прынцыпу раньняй опэрацыі. Гольст (1927) гадае такія лічбы: на 436 выпадкаў лечаных тэрапэўтычна — 3 сьмерці — 0,7 проц.; на 1.823 выпадкі опэраваныя — 57 сьмярцей — 3,1 проц. Але пытаньне ў тым, якія выпадкі лячыліся консэрватыўна, ці не найбольш лёгкія?
Другі момант такі: ажыцьцяўляючы ідэю раньняй опэрацыі, некаторыя аўтары лічыць, што ў позьняй стадыі, калі ўжо разьвіўся пэрытоніт, мы павінны быць консэрватыўнымі. Так Дзівэр піша, што з таго часу, як ён пачаў лячыць пэрытоніты консэрватыўна, сьмяротнасьць пры востым апэндыцыце зьменшылася з 19,2 проц. (1900 г.) да 3-4 проц. (1920 г.). Таксама Геры, які цытаваўся вышэй, атрымаў пры вострым апэндыцыце сьмяротнасьць — 1 проц., і тлумачыць гэта тым, што пэрытоніты лячыў консэрватыўна. Усё-ж такі вопыт шмат якіх іншых хірургаў настолькі супярэчыць гэтаму, што пакуль прызнаць гэты погляд правільным няма дастатковых падстаў.
Заключэньне: сьмяротнасьць ад апэндыцыту можа быць даведзена да мінімуму, дзякуючы раньняй опэрацыі, г. зн. у значнай меры за лік выхаваньня ўрачоў і хворых у адпаведным кірунку.
- ↑ артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Hermann Sahli
- ↑ артыкул у Нямецкай Вікіпедыі — Eduard Sonnenburg
- ↑ артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Fritz de Quervain
- ↑ артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Hermann Kümmell
- ↑ артыкул у Нямецкай Вікіпедыі — Fritz König (Chirurg)
- ↑ артыкул у Нямецкай Вікіпедыі — Ernst Graser
- ↑ артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Hermann Sahli
- ↑ артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Fritz de Quervain
- ↑ артыкул у Нямецкай Вікіпедыі — Eduard Sonnenburg
- ↑ Магчыма, Рыхард Мюзам (1872—1939) — дапаўненне Вікікрыніц