Перайсці да зместу

Смык беларускі (1920)/Песьні/III

З пляцоўкі Вікікрыніцы
II. Горэ III. Песьня
Верш
Аўтар: Францішак Багушэвіч
1920 год
IV. Сватаны
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня (Аж сьмяялася сарока…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




III. Песьня.

Аж сьмеялася сарока,
Як згорала баба гоні;
Заяц спудзіуся ад воўка,
Ад гарбы падохлі коні.
Аж лісіцы забрэхалі,
Як мужык грачыху рвау, -
Ваўкі полудзень забралі,
Як ён першы сноп вязаў.
Баба люльку курэ ў хаце,
А мужык пярэ кашулі,
Конь пасецца на лапаце,
А на вербе растуць дулі.
Ой, на прыпечку ў балоце
Лавіў рыбку гаспадар,
А пры выгане на плоце
Хаваў грошы аліндар.
Ой нявестка цешчу любе,
А сын бацьку шанаваў,
На сабакі заяц трубе,
Вінны доўг сам аддаваў!