Перайсці да зместу

Слуцкія песьняры (1926)/А. Атава/Маладняк

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Гэй, мой конік Маладняк
Верш
Аўтар: Апанас Атава
1926 год
⁂ Зьвінеце, гудзеце

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАЛАДНЯК

„Маладняк“ — колькі ў слове адвагі і гмаху,
колькі палу!
Яго не астудзіць вада.
Колькі волі ў ім і размаху,
колькі будучых дзеяў відаць!

Разьвівайцеся-ж, крыльле арліныя, гонка,
расьсякайце размахам сваім нябыцьцё!
Няхай песьня ліецца магутная звонка,
няхай шчасьцем сьмяецца жыцьцё!