Перайсці да зместу

Скрыпка беларуская (1906, кірыліца)/На чужой старонци

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На магили На чужой старонци
Верш
Аўтар: Цётка
1906 год
Осень
Іншыя публікацыі гэтага твора: На чужой старонцы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




На чужой старонци.

Маркотна мне, чужи я людзям,
Цесна души, цесна грудзям.
Бегу думкай ў край далёки,
Ў лес цемны, ў лес высоки,
У сваю вёску, ў сваю ниўку.
Бачу выгон, бачу сиўку.
Вун кароўку бегуць з поля…
Ой, да хатки! Ен» мне, доля,
Хоць расинку з нашай вёски,
Хоць, былинку, хоць дзве крошки
Ад палудня маго брата.
Ой, як люба родна хата,
Ой, як милы родны край!
Палецеўбы як у рай.
Радуусенька мне сермяжка,
Шнюрок, ляшци, каптан, дзяшка.
Ўсё там мила бо мне родна.
Нат смецинка — серцу годна.