Скрыпка беларуская (1906, кірыліца)/Мужик не змениўся

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вера беларуса Мужик не змениўся
Верш
Аўтар: Цётка
1906 год
На магили
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мужык не зьмяніўся.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Мужик не змениўся.

Дзеветнасце сотняў,
Як Езус радзиўся,
И за гэту пору
Мужик не змениўся.
Пашли горы долам,
А далы горам,
Пересохли моры
И стали палями
А на гэтых полях
Камень пакрышиўся.
И за тэту пору
Мужик не змениўся,
Знайшли нову землю,
Порах раздабыли.
Стали папер ткаци.
Литар насадзили.
Нарабили книжак,
Людзям паказали.
Ад „хамулы“ вока
Тольки ключ схавали.
Написаў Капэрник,
Што свет закруциўся
И за гэту пору
Мужик не змениўся.
Ах: астаўся цёмны,
Як той лес зелёны.
Астаўся „хамула“
Ўсими прыцисьнёны.
Людзи папсавали
Сваи души серцы.
Тольки „хам“ астаўся
У чистой спандерци
И Бог з неба глянуў
Глянуў, здзиваваўся,
Што за гэту пору
Мужик не змениўся.
Ну! ты каже, сынку,
Праси, што патрэба,
Усим адарую,
Усё пашлю з неба.
Я хачу, каб сынку
Ты больш не мучиўся,
Каб ты быў свабодны,
З горам разлучиўся.
О дай ты мне Боже,
Хаця нову хату.
Дай кабылу сиву
Й жонку багату,
Дай кароўку з целем
Свинку, курэй кольки
Дай жита, мы змелем,
И годзи, й тольки.
А за гэта дзякуй!
Буду сабе панам.
З горам разлучуся.
На век векоў аман.