Нива шумиць каласами
Жита спелаго, аўса
Ўся прыбрана васильками, Як дзеўчина да венца,
Вецерок па ёй гуляе,
Клониць колас да землі,
Сонце зерне паливае,
Бусл клякоче па гумни,
Гаспадар бежіць з касою
На зелёну сенажаць.
Спешиць викасиць з расою,
Смаглей, гладчей траву сняць.
Бабы мыюць, хусты рубаць,
Шьюць сарочки, хвартух.
Чутно ў леси негдзе труба,
Сочуць гнезды пастухі.
Дзеци ў пасецы збираюць
Да кузёмак паземки.
А у грыбах дзеўки гукаюць:
„Сюды хлопцы, дзецюки!“
Настаў дзень, прыціхлі хаты:
Вёска стала, як у сне!
Хибе тольки кот лахматый,
Гдзе па припечку зеўне,
Альбо дзед сталетни з печи
Ракам лезе вады спиць.
Горб ад працы сеў на улечи,
Вочи слабы. Цяжко жиць.
Кались дзед быў маляйчинай,
Спрытным хлопцам ў вёсцы слыў.
Перши ў танец йшоў з дзеўчинай,
Мёд, гарелку бойка пиў.
А цяпер трасуцца руки,
Галавы не утрымаць. „На печ, дзеду! — крычаць ўнуки
„Пара табе умираць!“
А згляни за нашу вёску.
Весь палетак аж гарыць.
Такек пчёлы ў жоўтом воску,
Як алтар, Так зехациць!
Якбы з стужок, якбы з кветак
Дыван пекны ткач заткаў,
Якбы з руты й нагетак
Букет велькі май ўклаў.
То ў дасэни, то у клетки
Ў живых хварбах бьецца ён.
Ну! не людзи! Дальбу кветка!
Их ласточки даюць звон.
Хибаж гэта не ў палетак
Яким чарам я папаў,
А ў гародчик з рожных кветак,
Гдзе артыста засеваў.
И хо тэта пе дзеўчинн
Гудуць лета над снапом,
А калины ды малины
Цягнуць ручки за хмелём.
Бачу я: идзе игрище,
Там вяселя щиры смех.
Чую скрыпку, дудка свище,
У флет дуюць, як у мех.
Льецца песня, бегуць тоны,
Аж душу на часци рве.
У барабаны, бьюць у звоны,
Вецер ў губы сабе дме.
Дрыжиць колас, серп аж пениць,
Сыпле йскры з пад зубоў. Перавесла руку щемяць.
Сноў исци скакаць гатоў,
Вот игрыще, так игрыще
Нат и копы пашли у тан.
Им у тахту пожня свище,
Надцинае барабан.
Неба гледзечи зьяснела,
Морем чистым разлилось,
Так як люстра пасинела,
З слонкам ясным абнялось.
«ес махае галавою;
Дуб нахмурыўшися спиць:
Ольха шепче з лещиною:
Бярэзняк кусты смешиць.
Мухаморы, як жаўнеры,
Ля дароги стали ў рад;
Жарам гараць іх каўнеры.
Шапеи блищаць такек гад.
Баравик — грыб няд грыбами,
Аб пень спёрся, злы стаиць
Робиць суд ён над братами,
Годзиць, просиць згодне жиць.
Суравежки з казляками
Ведуць сварбу ў добры лад.
З страху рыжок з масляками
У мох зашицца быўбы рад.
Пташёк щёгад ўсюды злее,
Па листочках ў верх бежиць,
То стужее, то зслабее,
То на гольях заскрыпиць.
Мушу ўзяцца да работы,
Мушу мець мазоль на знак, Мушу лиць и я так поты,
Каб прызнали, што радак.
Дайце, жнейки, серп займисты,
Дайце — гаструю касу:
Змету з нивы хлеб зернисты
З травы белую расу.
Дайце хусту мапе пикову,
Киньце беленки хвартух,
Зраблю хварбу я ценёву
Вас змалюю ў адзин дух:
Тольки шкада! хварб за мала:
Трудна будзе рысаваці.
Немаш такой, каб бліщала.
Немаш пэндзля гдзе дастаци,
Што марщинкай на паўцине
Ценем леким след вядзе.
Адным змахам па хусцине
Твар адбиўбы, як у вадзе.
Зраблю квачик з мархавеня,
З рожных ягад хварб нацисну,
З грудзей вырву сноп пламеня
Живой кроўи каплю пырснуў
И спрабую, мо змалюю,
Нашу Касю, мо зчарую.
Вочи неба, броў чарненька,
Гараць щёки з туб малины…
А маяжеж ты миленька!
Не спаткаў такой дзеўчины.
З таким жарам, з таким спрытам.
А галоўка як бы житам
Як пшеница каласами
Залацицца над грудзями.
Доўги косы венком ўюцца, Зубы белые смиюцца.
Стан танютки, як былинка,
Ну и Кася, ну дзецинка!
Як цареўна, ях багиня!
Як нарцыза, як варгиня
Як лилея па дупаю,
Як пралеска серед гаю,
Цвяце Кася на ўсю вёску.
Зоркай яснай. Каб хоць крошку,
Каб яких яще дзве хварбы,
А то скупа, мала барвы.
Мархавене ў руках мнецца,
Квачик мой на часци рвецца
Сіл не стане гэтим летам.
Змалявяци. Пайду светам,
Мо больш хварбаў там написну,
Мо ў артысты пэндзэль свисну.
Вот тагды то я спрабую,
Ўсих, суседзи, вас малюю!!!
|