Перайсці да зместу

Скрыпка беларуская (1906, кірыліца)/Артыст грайка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Суседзям у неволи Артыст грайка
Верш
Аўтар: Цётка
1906 год
У дарогу
Іншыя публікацыі гэтага твора: Артыст грайка.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Артыст грайка.

Скрыпка грае, скрыпка скаче,
А музыка ў души плаче.
Сцисьне струны, смыкам жахне,
Аж ад болю народ ахне;
Черны вочи блись слезою;
Струны стогнуць пад рукою.
Сам артыст з скрыпкай злиўся
Й як вецер ў неба узвиўся
Весь у песни, весь у тони.
То смяецца, то зноў стоне,
То людзей ўсих абниме,
То адступиць, камень кине.
Во глядзи па горам скаче.
Мигам сеў на скали плаче.
Слезы збрызгнуў, гоп у море.
Як маланка на прасторе,
Свеце, гасне, цихне, млее,
Ў места агню искра таее.
Рука стала; смык згастрыўся
Я як змея ў скрыпку ўпиўся;
Што заграе, што забае,
Сам артыста тольки знае.