Скора прыйдзе вясна...
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Скора прыйдзе вясна... Верш Аўтар: Алаіза Пашкевіч (Цётка) |
* * *
Скора прыйдзе вясна,
Панясецца ку-ку
Празь лясы, праз палі,
Праз наш Нёман-раку.
Па Вільле па сястры
На плытах паплыве
Аж пад вокны да хат
I вясёла гукне:
«Дзецюкі, гу-гу-гу!!!
Ўжо вясна на дварэ!
Ўжо трава на лугу,
Ужо кветкі ў траве!
Гэй, хутчэй за саху,
Ды араць, ды араць...
Ды усім у сьпяху
Засяваць, засяваць...
Ды глыбей, ўсё глыбей
Зерне сыпаць ў зямлю...
Ды хутчэй, ўсё хутчэй
Упраўляці ральлю...
Каб драсны не цьвілі,
Каб асот не тырчаў,
Каб ячмені зьляглі,
Каб авёс аж драмаў,
Каб вам бульба была,
Як той яблык ў саду,
Каб капуста зрасла
Велізной з галаву!
Тады будзе крапчэй
З горам стаць да вайны
Ды скарэй і лягчэй
Рваць ланцуг цемнаты...»
(1908)