Перайсці да зместу

Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
79. Баґаты́р 80. Мужы́к и цыґа́н
Беларуская народная казка

1911 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




80. Мужык и цыган.

Даўно́ то́е было́, мабыць ещэ таґды, як у наш край прышли́ цыґаны́. Ничаґу́сьсенько ены́ не ўмѣ́ли раби́ць, тǒлько выпра́швали, або́ кра́ли да тым й жыви́лиса. От, ка́жуць, ѣ́дзе раз мужы́к да й ба́чыць, што цыґа́н узлѣ́з на дзе́раво, сѣў на ґали́ну да й сечэ́ еѣ́.

— Што ты ро́биш? — пыта́е мужы́к, — ґэ́тож ты ўпадзе́ш!

— Атку́ль ты зна́еш, што я ўпаду́? Хиба́ ты прарǒк, — атка́звае цыґа́н да ўсе пля́жыць пад сабо́ю ґали́ну. От ё́н падсѣ́к еѣ́ да ра́птам й ґрыману́ўса далǒў ра́зам з ґали́наю. Чуць печанцы́ не атсадзи́ў цыґа́н. От ё́н тро́хи прачу́хаўса да й ка́жэ: „ба́чу, што ты, ба́тю, прарǒк. Скажы́-ж ты мнѣ, кали́ я памру́?“

— Таґды́ памрэ́ш, — кажэ мужы́к, як за́дница пахало́дае. Падзя́куваў цыґа́н мужыку́ да й пашо́ў да́лей. От идзе́ сабѣ цыґа́н да ўсе ма́цае за́дниду, ци не пахало́дала. Але́ ось набѣ́ґла хму́рка, лину́ў дож, а по́тым падхапи́ўса вѣ́цер. Прамо́к цыґа́н да як мацну́ў за за́дницу, дак и нижы́ў: суздро́м ена́ пахало́дала. Спало́хаўса цыга́н да беґо́м к таму́ мужыку́.

— Рату́й, ба́тю, — ка́жэ ё́н мужыку́; кали́ бу́ду жыў, дак я табѣ́ ў падзя́ку дам ґасци́нца, або атраблю́ за турба́цаю.

— До́брэ, — ка́жэ мужы́к, — я цебе́ палечу́.

И дава́й лычако́м ґрє́ць цыґана́ па аза́дку. Грє́ў, ґрє́ў, аж з таґо́ па́ра павали́ла. Раве́ цыґа́н нѣ́мым ґо́ласам, раве́, але́ як мацну́ў за за́дницу, дак й абра́дуваўса: ґары́ць тая, бы аґо́нь.

— Дзя́куй табѣ́, ба́тю, — ка́жэ цыґа́н, — што атратава́ў мене́ ат сме́рци. От скажы́-ж, чым ты мене́ лечы́ў?

— Чым, хиба́-ж ты не ба́чыш. Гэ́то-ж жыви́ло, — ка́жэ мужы́к, падня́ўшы ў руцє́ лыча́к.

— Прадай, ба́тю, мнѣ ґэтае жыви́ло.

— Купи́. Дай дзе́сяць рублё́ў да й беры́. Будзеш лечы́ць себе́ й друґи́х, дак бу́дзе спо́саб да сме́рци.

Заплаци́ў цыґа́н дзе́сяць рублё́ў, ухапи́ў лыча́к да й пабѣ́ґ у село́. Прыбеґа́е ё́н туды́, аж там паме́р чалавѣ́к. Пла́чуць лю́дзи, вѣ́дамо, як над пакǒйникам.

— Гэ, дурны́е, чаґо́ вы пла́чэце? — ка́жэ цыґа́н. — От хи́бо да́йце я еґо́ палечу́, дак ё́н ажыве́.

— Палечы́, палечы́, мǒй сако́лику! — про́сяць ба́бы.

От пераверну́ў цыґа́н пакǒйника за́дницаю ўверх да дава́й еґо́ лупцава́ць лычако́м. Лупи́ў-лупи́ў, пама́цаў, аж за́дннца ўсе хало́дная. Ничо́ґо не пара́дзиць цыґа́н, — пакǒйник не ажыва́е. Уба́чыли тое лю́дзи да як пачали́ лупцава́ць цыґана́ за таку́ю леко́бу, дак ё́н наси́лу жывы́ вы́рваўса да наўцекача́. Тǒльки еґо́ й ба́чыли. Пашо́ў цыґа́н з тых ча́саў валачы́тца па свѣ́ту да там чму́циць людзе́й, ґдзѣ еґо́ ещэ́ не зна́юць.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.