Перайсці да зместу

Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
14. Круци́ не круци́, а трэ́э умерци́ 15. Неха́й
Беларуская народная казка

1911 год
16. Зави́сны баґаты́р

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




15. Неха́й.

Але́кса быў вельми́ недба́лы, ґультаева́ты мужы́к. Сусѣ́дзи ка́жуць ему́: „Але́кса, што ты не залапи́ш дзи́рки ў страсѣ́? Ба́чыш — ха́та цечэ́!“ А Але́кса смокчэ сабѣ́ лю́льку да й ка́жэ: „неха́й цечэ́“. Ци ка́жуць: „Але́кса, ба́чыш, — сви́не ла́зяць у ваґарǒд. — Неха́й ла́зяць, — ка́жэ Але́кса. Пашо́ў раз Але́кса ў лѣс драць лу́цье, забра́ўса ў ґущэ́чу, дзерэ́ й не ба́чыць, што стра́жник кра́дзетца. А стра́жник ци́хенько подкра́ўса зза́ду да й хап Алексу за ру́ки. Круци́ўса, круци́ўса Але́кса — ничо́ґо нейме́: трыма́е стражни́к, як кле́щами. Дава́й Але́кса зневажа́ць стра́жника на чǒм свѣт стаи́ць. Слу́хаў, слу́хаў стра́жник, перш маўча́ў, але́ як ста́ў Але́кса праклина́ць еґо ма́тку, невы́трымаў, прывеза́ў ґа́да к дзе́раву й ну еґо дуба́сиць лу́цьями. Пало́саваў, пало́саваў да й ка́жэ: „ну, ґад, сдыха́й тут у лѣ́се, а кали́ хто тра́пиць, дак скажы́, што цебе́ прывеза́ў Нехай“. Пашо́ў стра́жник, а Але́кса папро́буваў атвеза́тца, але́ ничо́ґо не зро́биць: ве́льми мǒцно еґо ўкрампава́ў стра́жник. Пача́ў ґэ́то Але́кса крыча́ць на прами́лы Бǒґ. Ишли́ тут дзецюки́, пачу́ли, што хтось крычы́ць и пашли́ па ґоласу це́раз ґущэ́чу. Падхо́дзяць к Але́ксе, пыта́юць, хто еґо́ прывеза́ў, а ё́н ка́а: „Неха́й прывеза́ў“. Плю́нули дзецюки́ й пашли́ да́лей. Стаи́ць Але́кса, пла́чэ, а тут камарэ́ча апанава́ла — о́чы выеда́е. Дава́й Але́кса зно́ў крыча́ць, зва́ць людзе́й на по́мач. Учу́ли пастухи́, ду́маюць, што мо́о каґо́ медзьвѣ́дзь дзерэ́: беґу́ць туды́: ба́чаць — стаи́ць Але́кса пад дзе́равам да тǒльки галаво́ю мата́е. Зирну́ли ены́ ближє́й, ажно Але́кса прывя́заны к дзе́раву. — Хто цебе́, дзяцько́, привеза́ў? — пыта́юць пастухи́. — Неха́й привеза́ў, — ка́жэ Але́кса. — Хацѣ́ли ўжэ́ й пастух́ паки́нуць Але́ксу, але́ ё́н зно́ў пача́ў крыча́ць: „Ратўи́це, хто ў Бо́ґа вѣ́рыць, атвежє́це ру́ки!“ — Хварє́ць-жэ твае́й ма́церы, — ка́жуць пастухи́ — чаму́ж ты не хо́чэш, каб цебе́ развеза́ли, да ўсе́ ка́жэш, што нехай прывеза́ў. — Азвеза́ли ґэ́то пастухи́ Але́ксу: ухваци́ў ё́н сваю́ сакѣ́рку да й суну́ў да ґаспо́ды, як воўк. С таѣ́ пары ґо́дзи Але́кса каза́ць за́ ка́ждым сло́вам „нехай“.

Пересказалъ Грышко Бохматъ.

Дер. Чудинъ.