Перайсці да зместу

Скажы, чаму твой мілы зрок?..

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Скажы, чаму твой мілы зрок?..
Аўтар: Алесь Мілюць
1941
Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга другая - с. 329

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Прысвячаецца М. А.

Скажы, чаму твой мілы зрок
Маю душу навек урок,
Чаму пагляд тваіх вачэй
Ў жыцці за ўсё мне даражэй?

Скажы, чаму мне голас твой
Звініць чароўнаю струной,
Чаму на яве і ўва сне
Ён зачароўвае мяне?

Скажы, чаму душа мая
Гарыць к табе ярчэй агня
І кожын міг, як ты са мной,
Мне ззяе зоркай залатой?..

3 чэрвеня 1941 г.
Прылукі