Скажы, братухна, калі параньне…
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Скажы, братухна, калі параньне… Верш Аўтар: Алесь Гарун Крыніца: http://rv-blr.com/pages/book_contents.jsp?idLit=4913#72213 |
* * *
Скажы, братухна, калі параньне?
Калі сьвітаці пачнець у нас?
Прамчыцца ночка, і сонца ўстане,
І дасьць вясельле, і дасьць пакрас?
Скажы, братухна, калі прачнуся
Ад тэй навалы, ад тэй жуды
І зь ветрам буйным гуляць пушчуся
На сьвет, на людзі ці хоць куды?
А можа, браце, і сонца ўстала?
І льець праменьні на лес, стэпы?
Ды так глыбока душа запала,
Што я нявістны, што я сьляпы?