Самому дзіўна (Шаўчэнка/Клімковіч)
Выгляд
Самому дзіўна Верш Аўтар: Тарас Шаўчэнка Арыгінальная назва: Самому чудно, а де же дітись Пераклад: Міхась Клімковіч Крыніца: Кабзар - с. 157 |
Самому дзіўна. А дзе-ж дзецца?
Што тут рабіць, з чаго пачаць?
Людзей і долю праклінаць
Не варта. Жыць так, як жывецца,
Сярод чужых чужому жыць?
А што закутаму рабіць?
Каб мог кайданы перагрызці,
Я б грыз. Ды не, няма карысці,
Не тыя кавалі кавалі,
Не так жалеза гартавалі,
Каб перагрызці. Гора нам
Нявольнікам і сіратам
Ў стэпу бяскрайным за Уралам.
1847
Орская крэпасць