Салавейка мілы…
Выгляд
Салавейка мілы… Верш Аўтар: Карусь Каганец Крыніца: https://knihi.com/Karus_Kahaniec/Salaviejka_mily.html |
Салавейка мілы,
Ты красна спяваеш;
І ноччу і рана
Ты гай ажыўляеш.
За красны ця песні
Людзі пахваляюць
І пявучых птушак
Царам называюць.
Ды ты бо на хвальбу
Нічуць не ўважаеш:
Шэра тваё перца,
Скромна пажываеш.
20.ІХ. 1906 г.