Перайсці да зместу

Сагнутая, згорблена постаць…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сагнутая, згорблена постаць…
Аўтар: Алесь Мілюць
1939
Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга другая - с. 327

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Сагнутая, згорблена постаць, —
Бы цяжар нязмерны хто нёс...
Вочы — бяздонная протань
Горычы, поту і слёз.

Твар яе — выраз пакуты,
Грудзі — жаль з гневам нямым,
Рукі — пакінутых путаў,
Ранаў крывавых шрамы.

І нейкаю сілай узняты,
Я вобраз той выпіў да дна.
— Сын мой, мяне ці пазнаў ты? —
Мне ў душу шапнула яна.

Я, поўны любві і аддання,
Душой загарэўся ярчэй,
Ды ў момант той гэтае зданне
Мне раптам дзесь знікла з вачэй.

Дзе вецер чупрыніць калоссе,
Дзе мора жывое бяжыць,
Адзін раз у жыцці прыйшлося
Спаткаць мне Яе на мяжы.