Рэчка зыбіць сваю зыбку
Выгляд
Рэчка зыбіць сваю зыбку Верш Аўтар: Змітрок Бядуля Крыніца: http://biadulia.ru/stories/179.htm |
Рэчка зыбіць сваю зыбку
Між абоймаў цёмных вольх.
Хтосьці ўночы кінуў рыбкам
3 неба срэбраны гарох.
Граюць зоркі ў водным люстры
І мільгаюць так і сяк.
Кажа рыбкам ветрык шустры: —
Рыбкі, пробуйце на смак.
Вось гарох ды цукраваны,
Еш, маленькі дабрадзей!
Залатой нябеснай маннай
Сытна кормяць і людзей…