Рэха (Пушкін/Гурыновіч)
Выгляд
Рэха Аўтар: Аляксандр Пушкін 1831 Пераклад: Адам Гурыновіч Крыніца: https://knihi.com/none/Bielaruskaja_litaratura_XIX_stahoddzia_Chrestamatyja.html#317 |
Ці трубіць рог, ці гром грыміць,
Ці звер у лесе зарычыць,
Ці дзеўка песню за гарой
Вясёлую пяець?
На ўсё атвет вясёлы свой
Паветрыя дае.
Ты стук паслышыш перуноў
І голас буры і валны,
І крык вясковых пастухоў
І зараз шлеш атвет...
Табе ж нет водгуку... Так ты,
Як лялька, мой паэт!