Рашэнне Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 5 верасня 1991 г. № 167
Выгляд
Рашэнне Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 5 верасня 1991 г. № 167 Дакумэнт Аўтар: Мінскі гарадскі Савет народных дэпутатаў 5 верасьня 1991 году Крыніца: Менскі гарадзкі савет пастанавіў вярнуць назву “Менск”, скасаваную савецкімі акупантамі – 05.09.1991 |
Зыходзячы з неабходнасці аднаўлення гістарычнай справядлівасці і з нагоды 400-годдзя надання месту Менску герба, Мінгарсавет лічыць неабходным вярнуць гораду яго спрадвечнае гістарычнае найменне — Менск — і пацвердзіць герб, нададзены яму 12 студзеня 1591 г.
Згодна з названым вышэй сесія Мінгарсавета прымае рашэнне:
- 1. Пацвердзіць герб, нададзены гораду 12 студзеня 1591 г. у выніку атрымання Магдэбургскага права ў 1499 г.
- 2. Звярнуцца ў ВС БССР з прапановай адмяніць рашэнне 2-й сесіі ВС БССР I склікання ад 29 ліпеня 1939 г., згодна з якім горад Менск быў перайменаваны ў Мінск.
Старшыня
А.ГЕРАСІМЕНКА