Перайсці да зместу

Раскапаная магіла (Шаўчэнка/Колас)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Раскапаная магіла
Аўтар: Тарас Шаўчэнка
Пераклад: Якуб Колас
Іншыя публікацыі гэтага верша: Раскапаная магіла (Шаўчэнка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РАСКАПАНАЯ МАГІЛА

Свеце ціхі, краю мілы,
Мая Украіна!
За што табе пакаранне,
За што, маці, гінеш?
Ці ты ўранні на світанні
Бога не маліла?
Ці ты дзетак непаслушных
Праўдзе не вучыла?
Малілася, старалася,
10 Дзень і ноч не спала,
Малых дзетак даглядала,
Праўдзе навучала.
Вырасталі мае кветы,
Мае краскі-дзеці,
Панавала і я колісь
На шырокім свеце, —
Панавала… О Багдане!
Неразумны сыну!
Паглядзі цяпер на маці,
20 На сваю Ўкраіну,
Што, калышучы, спявала
Пра сваю нядолю,
Што, спяваючы, рыдала,
Выглядала волю.
Ой, Багдане, Багданочку!
Каб наўперад знала —
У калысцы б задушыла,
Пад сэрцам прыспала.
Стэпы мае запраданы

30 Гандлярам, нямчурам,
Сыны мае на рабоце
За чужацкім мурам.
Дняпро, брат мой, высыхае,
Мяне пакідае,
Мае мілыя магілы
Маскаль разрывае…
Хай раскопвае, хай рые,
Не сваё шукае…
А тым часам пярэкіды
40 Няхай падрастаюць,
Хай маскалю дапамогуць
Гаспадараваці
Ды латаную сарочку
З мацеры знімаці.
Памагайце, недалюдкі,
Матку катаваці.

Начэцвера раскапана,
Разрыта магіла…
Чаго яны там шукалі?
50 Што там палажылі
Бацькі нашы? Эх, каб тое…
Каб жа знайшлі тое, што там пахавалі,
Не плакалі б дзеці і маці ад жалю.

9 кастрычніка 1843,

Беразань