Перайсці да зместу

Раніца (1914)/Нашые шляхі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Нашые шляхі
Публіцыстыка
Аўтар: Карпа Голскі
1914 год
Азірнемся

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Нашые шляхі.


∗               ∗

Беларуская інтэлігенція і народ ідуць рознымі дарогамі. Інтэлігент вышоўшы з народу ідзе ўверх і ўбок ад яго — тые трацяцца у агульным руху, тые дзеля сябе жывуць, а народ напрамляецца да волі сам без правадыроў, без тых сыноў свайго краю, да каторых адносіцца права і павіннасьць будзіць народ да лепшае будучыны.

Інтэлігенція пакідаючы свой народ да яго не зварочаецца; сваю працу яна аддаець другім, а да сваей роднай вёскі, да сваей бацькоўшчыны, мала й заглядае. Бачучы такіе уцёкі сваіх дзяцей, бацькі нашы віняць нас ў тым, што мы толькі робімся панамі ды чыноўнікамі. І яны маюць для абвіненьня нас у гэтым вялікае права, бо мы дапраўды такімі робімся, як толькі выйдзем з сермяжнаго роду. Падумайце толькі ці маюць яны аснову для веры у нас, калі мы, знаячы жыцьцё народу, ад яго з пагардай да ўсяго роднаго, беларусскаго, не выпоўняем сваіх сьвятых павіннасьцеў перад бацькамі!

Думаю кожны з нас ведае, што павіннасьць наша — ісьці туды скуль прышлі, ісьці туды, дзе нас ждуць, дзе на нас кладуць надзеі…

Дужа часта ад гаспадара чуваць праўдзівые словы а навуцы: «хай мой сын лепш у хаці сядзіць, дык будзе болыш толку, чымсі ён будзе напрасна лапці драць, ходзячы да школы»… Мы чуім гэтые словы і уцекаем ад іх ні аглядаячыся, бо відаць мала што маіім для апраўданьня.

Скажыце, браты — студэнты, ці ні трэба нам пайсьці у той народ, з якого мы прышлі, каторы паслаў нас па знаньне да вышэйшай школы. Ці ні час ужо стаць і нам Беларусам, у абароны сваіх правоў, свайго культурнаго і національнаго адраджэньня?… Час, таварышы, час, бо ўжо народ начынае будзіцца. За нашую родную мову, за сваю душу мы павінны змагацца і ні скрываць таго, хто мы. Дык заявім смела а правах нашае мовы і хай наш студэнцкі голас будзе дужым, каб яга пачулі тые, што ні бачуць інтэлігенціі без мала што 10-міліённаго народу!

Бачце, цэлы край з яго богатым творствам, з яго цікавай гісторыей! — у нас, дзе кожная праява свайго національнаго угнетаецца, уняволіваецца барадзьба за захаваньне гэтаго сьвятого права кожнаго человѣка, за хараство яго асобнай душы і абарону ад грубога прыціску ёсьць самая праўдзівая, патрэбная і вялікая барадзьба.

Нашае творства, дарагое і мілае нам, ні прызнаецца тымі, што прышчапляючы вам сваю мову, заціскаюць нашу родную — ціж нам маўчаць?

Земля ды й тая ні роўна адзеляе сваім дабром мужыка і пана… Кроў, сьлёзы, пот удобрылі гэту зямельку і цяпер з яе зьбіраюць нязлічоны спажытак, а гаспадарок — без хлеба!

Браты — студэнты, падаймо адзін другому рукі і зьліймося з гэтым сермяжнікам, каб разам з яго роднай мовай падняць яго добрабыт. Хай знамем нашаго з’адзіненьня будзе національны народны рух, у разуменьні культурнаго, вольнаго разьвіцьця.

Карпа Голскі.