Раніца рыкае (1925)/Маладзіца/Раніцу шчэбет пільнуе

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Раніцу шчэбет пільнуе
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1925 год
Раніца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Раніцу шчэбет пільнуе…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Раніцу шчэбет пільнуе
у лісьці жоўта-зялёным:
Туліцца жвівень пад пуняй.
з ношкай аўсянай саломы.

Сонца бліскучым пласконьнем
іскры ў тумане губляе,
Ветры — пужлівыя коні
рвуцца ў мурожныя далі.

У зарасьлях пудзяцца песьні:
выбрыкаваць хочуць — паверце.
Вёска рыпамі весьніц
цешыць сялянскае сэрца.

Сівер расой ахрысьціў
поплавы ў сіні шырокай.
Песьціцца сонца ў трысьці,
цалуючы ветрась у шчокі.

Раніцу шчэбет пільнуе
у лісьці жоўта-зялёным.
Туліцца жнівень пад пуняй
з ношкай аўсянай саломы.